Сустрэча з паэткамі Зэльвеншчыны
20.02.2025
З захапленнем слухалі школьнікі аповед пра жыццёвы і творчы шлях Людмілы Аляксееўны, пра тэматычную разнастайнасць яе твораў. У час сустрэчы гучалі вершы пра прыроду, малую радзіму, пра Беларусь, пра родную мову, на якія багата паэзія Людмілы Аляксееўны.
Вольга Сцяпанаўна распавяла слухачам пра сваё дзяцінства, узгадала жыццёвыя падзеі і працоўныя будні. Яна дэкламавала свае мілагучныя і лёгкія вершы, якія заварожваюць чытача з першага радка. Гучалі “Мая Беларусь”, “Ля помніка” з яе зборніка “Песня душы”. Падчас сустрэчы вялася гаворка аб прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы, аб неабходнасці берагчы сваю самабытнасць, звычаі і традыцыі, а асабліва ведаць і любіць родную матчыну мову. Удзельнікі сустрэчы з ўдзячнасцю і замілаваннем слухалі прыгожыя вершы ў выкананні аўтараў. . Дзяцей цікавілі многія пытанні: калі паэзія ўвайшла ў іх жыццё, якія зборнікі ўжо выйшлі ў свет і іншыя.
Напрыканцы сустрэчы гасцям было прапанавана стаць журы для конкурса чытальнікаў вершаў беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове. Мясцовыя паэткі з задавальненнем згадзіліся ацаніць творчасць вучняў. Усе ўдзельнікі імкнуліся прачытаць любімыя вершы на беларускай мове і перадаць аўтарскія пачуцці. Па выніках конкурсу пераможцам стаў вучань 6 класа Аляксей Дулеба. Удзельнікі паэтычнай сустрэчы “З любоўю да роднай зямлі” атрымалі сапраўдную асалоду ад непаўторных ціхіх і прасякнутых сардэчнай любоўю да Бацькаўшчыны радкоў.