“Зэльвенскія сакавіны-2026”

23.04.2026
23 крсавіка 2026 года вучні школы наведалі раённае свята музыкі і паэзіі г.п. Зэльва “Зэльвенскія сакавіны-2026”.

     У мерапрыемстве прынялі ўдзел госці: ганаровы жыхар Зэльвенскага раёна, член Саюза пісьменнікаў Беларусі У.М.Мазго, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Д.М.Радзівончык, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі газеты “Літаратура і мастацтва” Р.Ю.Малахоўскі. Яны прадставілі гледачам свае вершы і выданні. Сустрэча была вельмі цікавая і пазнавальная.

        За актыўнасць, праяўленую ў час сустрэчы, вучаніцы нашай установы Мілане Піліпенка вельмі пашанцавала - яна атрымала кнігу “Жыві” з аўтографам і найлепшымі пажаданнямі з рук аўтара, Рагнеда Малахоўскага.

поделиться в: