Літаратурная візітоўка “Незвычайныя героі кніг Паўла Місько”
14.03.2026
14 сакавіка адзначаецца 95-гадовы юбілей беларускага пісьменніка
Паўла Місько, вядомага як аўтара твораў для дзяцей, найперш казак і фантастычных аповесцей. Літаратурная візітоўка “Незвычайныя героі кніг Паўла Місько”, прымеркаваная да юбілею пісьменніка, прайшла ў бібліятэцы. Вучні 4 класа пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, шэрагам апавяданняў. Усе разам чыталі самыя цікавыя творы, якія прадстаўлены на літаратурнай выставе “Неверагодныя прыгоды з Паўлам Місько”.