Гульня “Моўнае лато. Багата ты, родная мова”
21.02.2026
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, і ў гэты дзень у бібліятэцы вучні прынялі ўдзел у гульні “Моўнае лато. Багата ты, родная мова”. Як і прадугледжана правіламі гульні, дзеці закрывалі клеткі на сваіх картках, і адгадвалі прадмет, на беларускай мове.
З прыгожага куфэрачка дзеці даставалі паперкі з назвамі рэчаў, якія знаходзіліся на картках. У дапамогу дзецям была прапанавана кніжная выстава “Сэрцам роднага слова краніся”. Веды і знаходлівасць дапамаглі дзецям справіцца з заданнем.